Інцыдэнт з замазваньнем бел-чырвона-белага сьцяг ана фота адбыўся 15 ліпеня. Тады БЧБмабіль менчука Цімоха Дранчука патрапіў у аварыю. Чытач onliner. by апублікаваў фота зь месца здарэньня.
У навіне аб ДТЗ фота спачатку зьявілася ў цэнзураваным выглядзе, а пасьля абурэньня чытачоў — кадраваным.
Сёньня ў рэдакцыю Радыё Свабода зьвярнуўся карыстальнік форума onliner.by, які паведаміў пра выдаленьне камэнтароў у падтрымку сьцяга:
«Людзі сталі камэнтаваць у іх на сайце гэту навіну. Кшталту: чаго замазваюць сьцяжок. Дык яны выдаляюць гэтыя камэнтары. Мой камэнтар, натуральна, таксама быў выдалены».
Камэнтар рэдакцыі onliner.by атрымаць не ўдалося.
Анастасія Пілюгіна