Жыхар Менску Аркадзь Азоў, які апынуўся на месцы тэракту ў Ніцы, апісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, як спрабаваў зьвязацца зь беларускай амбасадай, а потым памяняць квіткі на самалёт, каб на наступны дзень пасьля тэракту пакінуць краіну.
У амбасадзе ягоныя просьбы пра дапамогу праігнаравалі, а ў прадстаўніцтве «Белавіі» запатрабавалі штраф за перанос даты адлёту. «Больш чэрствага стаўлення да сваіх суайчыннікаў, якія трапілі ў бяду, ад нашых чыноўнікаў мы не сустракалі», — піша Аркадзь Азоў.
На старонцы МЗС Беларусі ў Твітэры толькі ў другой палове дня ў пятніцу зьявілася паведамленьне, што авіякампанія «Белавія» гатовая перарэгістроўваць квіткі Ніца-Менск без дадатковай аплаты.