Актывіст Яўген Батура затрыманы на праспэкце Незалежнасьці насупраць Галоўпаштамта, дзе адбываецца акцыя салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам.
На акцыю Батура прыехаў на аўтамабіле, упрыгожаным бел-чырвона-белымі сьцяжкамі. Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго, забралі правы кіроўцы і пасадзілі ў міліцэйскую машыну. Зараз Яўгена Батура вязуць у Маскоўскі РАУС.
Прычыны затрыманьня актывісту не патлумачылі.