Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3D-друк на дапамогу параалімпійцам: як велагоншчыцы надрукавалі новую нагу


3D-друк на дапамогу параалімпійцам: як велагоншчыцы надрукавалі новую нагу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:37 0:00

Пратэзы з дапамогай новых тэхналёгій можна цяпер лёгка вырабляць у самыя кароткія тэрміны.

Дэніс Шындлер страціла нагу ў выніку няшчаснага выпадку ва ўзросьце двух гадоў. Але траўма не замінае ёй займацца спортам і паказваць высокія вынікі. Неўзабаве велагоншчыца зьбіраецца ўзяць удзел у летніх Параалімпійскіх гульнях у Рыё-дэ-Жанэйра — з новым унікальным пратэзам.

Штучную нагу для спартсмэнкі распрацавала амэрыканская кампанія Autodesk, і пратэз ... надрукаваны на 3D-прынтэры.

«Цяпер мы тэстуем гэты пратэз, хочам зразумець, ці можа ён параўнацца паводле якасьці з традыцыйным, — расказвае спартсмэнка. — Ён ня проста выраблены з новага матэрыялу. Я па-новаму адчуваю сябе на ровары. Мы — на правільным шляху да аэрадынамічнага балянсу і неабходнай жорсткасьці. Гэты пратэз нашмат лягчэйшы, што дае мне перавагу падчас гонкі».

Стваральнікі 3D-пратэза кажуць, што зрабіць яго нават лягчэй, чым традыцыйную штучную канцавіну:

«Патрэбны 3D-прынтэр, адносна просты сканэр і звычайны ноўтбук з праграмным забесьпячэньнем, — тлумачыць інжынэр Autodesk Мікі Вэйкфілд. — Такія пратэзы можна лёгка вырабляць за самыя кароткія тэрміны зь мінімальнымі ведамі тэхналёгіі».

Настоящее Время
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG