Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: наш сайт блякуюць у дзяржаўных установах


Людзі, якія працуюць у дзяржаўных установах, ад сёньняшняга дня ня могуць наведаць сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Як паведамляюць праваабаронцы, на маніторы адразу ўзьнікае надпіс: «Ресурс заблокирован в соответствии с законодательством РБ». Хутчэй за ўсё, сайт «Вясны» з 27 траўня чарговы раз унесены ў сьпіс абмежаванага доступу для карыстальнікаў ў дзяржаўных установах, установах адукацыі і культуры і заблякаваны некаторымі правайдэрамі.

Ад 1 студзеня 2015 году ў Беларусі ўступіў у сілу дапоўнены Закон аб сродках масавай інфармацыі, згодна зь якім інтэрнэт-сайты могуць быць заблякаваныя за разьмяшчэньне неналежнай інфармацыі. Гэтая працэдура прадугледжвае папярэдняе вынясеньне двух папярэджаньняў, аднак паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі доступ можа быць абмежаваны і за аднаразовае парушэньне заканадаўства.

Прычым прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі не агалошваюць сьпісаў сайтаў, доступ да якіх абмежаваны, і не называюць прычыны іх блякіроўкі.

Для абыходу цэнзуры ў інтэрнеце карыстальнікі могуць выкарыстоўваць магчымасць доступу да заблакаваных рэсурсаў праз іншыя дазволеныя рэсурсы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG