Азія паляпшае свае пазыцыі ў глябальным рэйтынгу самых прэстыжных унівэрсытэтаў сьвету. Сёлета туды патрапілі 18 установаў у параўнаньні з 10 летась. Так, найбольшы скачок прадэманстраваў японскі Такійскі ўнівэрсытэт, які заняў 12-е месца. Кітайскі ўнівэрсытэт Цінхуа і Пэкінскі ўнівэрсытэт дасягнулі 18-га і 21-га месца.
У параўнаньні зь імі некаторыя эўрапейскія краіны страцілі свае пазыцыі. Вялікабрытанія застаецца другой найбольш прадстаўленай краінай у сьпісе, у першай дзясятцы. Апусьціліся ўніз прэстыжныя нямецкія і галяндзкія ўнівэрсытэты, а Данія і Фінляндыя больш ня маюць сваіх прадстаўнікоў сярод топ-100.
Зьменаў на самым версе фактычна не адбылося: першую дзясятку прадстаўляюць традыцыйныя лідэры адукацыі (восем унівэрсытэтаў ЗША і два Вялікабрытаніі):
Пазыцыя ў 2016 г. |
Пазыцыя ў 2015 г. |
Інстытут |
Краіна |
1 |
1 |
Унівэрсытэт у Гарвардзе |
ЗША |
2 |
4 |
Тэхналягічны інстытут у Масачусэтсе |
ЗША |
3 |
5 |
Унівэрсытэт у Стэнфардзе |
ЗША |
4 |
2 |
Унівэрсытэт у Кэмбрыджы |
Вялікабрытанія |
5 |
3 |
Унівэрсытэт у Оксфардзе |
Вялікабрытанія |
6 |
6 |
Каліфарнійскі унівэрсытэт у Бэрклі |
ЗША |
7 |
7 |
Прыстанскі Ўнівэрсытэт |
ЗША |
8 |
8 |
Йельскі Ўнівэрсытэт |
ЗША |
9 |
10 |
Калюмбійскі Ўнівэрсытэт |
ЗША |
10 |
9 |
Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут |
ЗША |
Сярод ВНУ, якія патрапілі ў першую сотню, 43 унівэрсытэты ЗША, 10 — Вялікабрытаніі, 6 — Нямеччыны, па 5 — Кітаю, Францыі, Японіі, па 3 —Аўстраліі, Канады, Расеі.
Ніводзін зь беларускіх унівэрсытэтаў у рэйтынгу ня згадваецца.
Рэйтынг заснаваны на апытаньні больш чым 10000 навукоўцаў з усяго сьвету. Кожнага навукоўца папрасілі назваць да 15 унівэрсытэтаў, якія на іх думку, зьяўляюцца найлепшымі для навуковых дасьледаваньняў і выкладаньня ў сваёй дысцыпліне.