Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты ацанілі рынак web-распрацовак у Беларусі на 10 млн даляраў


Паводле экспэртных ацэнак, увесь рынак web-распрацовак Беларусі за 2015 год наблізіўся да 10 млн даляраў ЗША. Такія зьвесткі абнародаваныя 21 красавіка ў сталічным «Прэзыдэнт-гатэлі», дзе прайшла цырымонія ўзнагароджаньня ўдзельнікаў праекту «Рэйтынг байнэту».

Арганізатары абвясьцілі лепшыя web-студыі і SEO-кампаніі Беларусі, а таксама ўзнагародзілі лепшыя праекты, якія ўдзельнічалі ў шасьці намінацыях конкурсу сайтаў. Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Рэйтынг web-студый і рэйтынг SEO-кампаній складзеныя ў Беларусі ўжо пяты раз (упершыню ў 2009 годзе).

Па выніках праекту гэтага году ў рэйтынгу web-студый прынялі ўдзел 20 кампаній і 10 — у SEO-рэйтынгу. На ўдзел у конкурсе сайтаў заяўкі падалі 104 сайты 21-й кампаніі. Сумарны бюджэт праектаў за 2015 год у кампаній, якія ўзялі ўдзел у рэйтынгу, склаў 4,5 млн даляраў ЗША.

Як паведаміў партнэр праекту «Рэйтынг байнэту» Сяргей Скараход, па выніках арганізатары вызначылі асноўныя трэнды разьвіцьця беларускага рынку web-распрацовак: зьніжэньне кошту стандартных праектаў на 20-30%; запатрабаванасьць з боку заказчыкаў бізнэс-рашэньняў на ўзроўні складаных IT-праектаў, забесьпячэньне абслугоўваньня партнэрскіх сетак, CRM. Сайт становіцца інструмэнтам бізнэсу. У ліку асноўных тэндэнцый таксама сыход дробных распрацоўшчыкаў з рынку, вэктар на заходнія і зьнешнія рынкі, пераарыентацыя з Усходу на Захад, актуальнасьць праблемы кадраў.

Першая пяцёрка топ-20 вядучых web-студый Беларусі па выніках рэйтынгу выглядае наступным чынам: 1. «Студыя Баравога» (98,3 бала). 2. Astronim Support (61,3) і «Новы сайт» (61,2). 3. Lovata (55,0). 4. Sky Incom (53,6). 5. Flex Media (45,0).

Першая пяцёрка лепшых SEO-кампаній Беларусі: 1. Webcom Media (99). 2. Seologic (62). 3. «Студыя Баравога» (50). 4. Gusarov (41). 5. ZmitroC (19).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG