Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЭС як вырашаны «вопрос»


Сяргей Астраўцоў на фоне будоўлі АЭС
Сяргей Астраўцоў на фоне будоўлі АЭС

Пад сваім папярэднім блогам (аб будаўніцтве Беларускай АЭС) паміж іншых я прачытаў такі камэнтар: «Автор, вы инженер по энергетике, экономист, ученый? Почему вы выдаете рекомендации и почему нам следует к вам прислушиваться? Вы собственно кто такой будете по профессии?» Ні імя, ні прафэсіі не пазначана. Гэты нехта падпісаўся словам «вопрос».

Па-першае, я ў пэўным сэнсе спэцыяліст: мы ўсе вывучалі ў школе схему і прынцып дзеяньня атамнай станцыі. Мы ўсе насілі яе ў галаве, партыя ў асобе настаўнікаў нас вучыла — АЭС — наша панацэя, верце ў яе і будзеце шчасьлівыя. Надзейней не бывае!

Па-другое, я вывучаў ва ўнівэрсытэце савецкую эканоміку. А наша эканоміка застаецца савецкай. Дык адкуль «вопрос»?

Па-трэцяе: самі стваральнікі станцыі падрыхтавалі каляровыя плякаты са схемамі — ядзернага рэактара, сонечнымі батарэямі і гэтак далей, каб пазнаёміць з альтэрнатыўнымі крыніцамі атрыманьня энэргіі (якія актыўна асвойваюць сёньня суседзі літоўцы). Але паколькі ў нас «беларускі парадак», то некаторым чытачам здаецца крамолай, калі аўтар запытаецца, глянуўшы на плякат у інфацэнтры АЭС: а чаму б і нам не паставіць сонечныя батарэі? Гэта ўспрымаецца як замах на «генэральную лінію ўлады», матэрыял для якога дала яна сама.

Так, аўтар не зьяўляецца інжынэрам-энэргетыкам. Як не зьяўляецца ім і той, хто вырашыў за ўвесь беларускі народ.

Наступнае пытаньне: кім ёсьць тады самі інжынэры-энэргетыкі? Яны нешта вырашалі самастойна? Якая ў іх роля? Хто яны ў гэтай сытуацыі? Проста выканаўцы. Чыёйсьці палітычнай волі. АЭС, усім вядома, будуюць не інжынэры, пагатоў не народ, іх будуюць палітыкі. Якія, агульнавядома, ніколі потым не адказваюць за вынікі, калі вынікі бываюць жахлівымі. Адказваюць выканаўцы.

Побач з Астраўцом літоўская мяжа. Рашэньне аб закрыцьці савецкай Ігналінскай станцыі там было палітычным, адкрыта кажуць літоўцы. Аднак было ўсьведамленьне, што краіна на гэтым страціць. Што тады? Быў плян пабудаваць замест яе новую, але сучасную, больш бясьпечную. Але без народа нельга: спыталіся, ці згодны ён з урадавымі плянамі ці не? Ён сказаў, што нязгодны. Усё. Кропка. Ніхто ніякіх АЭС будаваць больш ня будзе.

А ў беларусаў нават не спыталі… Пытаньні не прадугледжаныя. Як у анэкдоце пра прапаршчыка: што тут думаць, трэсьці трэба, каваць жалеза, пакуль гарачае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG