Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бранскай паліцыі ня ведаюць пра арышт Джона Сільвэра


Скрыншот з сайту 1863x.com
Скрыншот з сайту 1863x.com

Прэс-служба Ўпраўленьня МУС Расеі па Бранскай вобласьці не пацьвердзіла Свабодзе факт арышту стваральніка сайта 1863x.com, які працаваў пад псэўданімам Jhon Silver.

Сёньня расейскі прапагандысцкі рэсурс «Спутник и погром» паведаміў, што Джон Сільвэр быў затрыманы 23 студзеня ў Бранскай вобласьці пры перасячэньні расейска-ўкраінскай мяжы і яго сапраўднае імя — Эдуард Аляксандравіч Пальчыс. Расейскае выданьне адзначала, што гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў прэс-службе Ўпраўленьня МУС Расеі па Бранскай вобласьці.

Між тым у прэс-службе Ўпраўленьня МУС па Бранскай вобласьці карэспандэнту Свабоды заявілі, што нічога ня ведаюць пра затрыманьне беларускага грамадзяніна і ніякай інфармацыі аб гэтым не распаўсюджвалі. У прэс-службе бранскай паліцыі таксама выказалі здагадку, што рэсурс «Спутник и погром», які спасылаўся на іх ведамства, памыліўся.

Стваральнік сайту 1863x.com хаваўся пад псэўданімам Jhon Silver, вёў сайт-блог, матэрыялы якога папулярызаваў праз сацыяльныя сеткі. Тэматыка сайта — «выкрыцьцё мітаў, на якіх трымаецца пракрамлёўская ідэалёгія ў Беларусі».

Сам Jhon Silver напрыканцы 2015 году ў інтэрвію Свабодзе заявіў, што беларускія праваахоўнікі распачалі супраць яго дзьве крымінальныя справы: гэта артыкул 130 ч. 1 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці) і артыкул 343 ч.2 (распаўсюджваньне парнаграфіі). Паводле ягоных слоў яго затрымалі, на месяц пасадзілі ў псыхлякарню, але потым адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Пазьней інфармацыю аб крымінальных справах супраць стваральніка сайту 1863x.com пацьвердзілі ў Сьледчым камітэце. Напрыканцы студзеня зьявілася інфармацыя пра тое, што Jhon Silver быў затрыманы ў Расеі, знаходзіцца ў СІЗА аднаго з расейскіх гарадоў і нібыта чакае экстрадыцыі ў Беларусь.

Паводле інфармацыі «Спутника и погрома», Джона Сільвэра могуць судзіць і ў Расеі — паводле 282-ага артыкулу КК РФ. Падставай для крымінальнага перасьледу Пальчыса ў РФ зьяўляюцца дзьве ягоныя публікацыі: «Крэмль павінен быць разбураны» і «Як забіць рускі мір» (абедзьве ўжо выдаленыя з сайта).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG