Тэрарыст-сьмяротнік зьдзейсьніў выбух на паркоўцы каля грамадзкага парку ў пакістанскім горадзе Лахор. Пра гэта паведамляе Reuters.
У выніку выбуху загінулі больш за 50 чалавек, больш за сто атрымалі раненьні. Большасьць загінулых, заявілі ў паліцыі, былі жанчыны і дзеці.
Адказнасьць за выбух пакуль не ўзяла на сябе ніводная тэрарыстычная групоўка.