Папа Рымскі Францішак завёў афіцыйны акаўнт на інстаграме. 19 сакавіка ў ім была апублікавана першая фатаграфія.
На момант напісаньня нататкі на інстаграм пантыфіка падпісаліся каля 515 тысяч чалавек, а пад першай фатаграфіяй у ім пакінулі больш за 14 тысяч камэнтароў.
Адкрыцьцё інстаграму Папы праанансавана ў яго твітэр-акаўнце. «Я пачынаю новае падарожжа — у інстаграм, каб ісьці разам з вамі па шляху міласьці і дабрыні Госпада», — напісаў пантыфік.
Папа Рымскі Францішак завёў твітэр ў лютым 2012 года. У яго больш за 25 мільёнаў фолавэраў ў дзевяці акаўнтах на розных мовах.