Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцу не далі перакладчыка ў Вярхоўным судзе


Судзьдзя Ўладзімер Давыдаў адмовіў Вальдэмарасу Норкусу ў перакладчыку.

Судзьдзя спаслаўся на 21 арт. КПК, а таксама на тое, што на сьледзтве абвінавачаны Норкус казаў, што разумее па-расейску, і падпісваў паказаньні, што ў перакладчыку ня мае патрэбы.

Пасьля гэтага пачалося судовае сьледзтва.

У Вярхоўным судзе адбываецца разгляд справы сябра Савету Рэспублікі Ганны Шарэйкі, якая займала пасаду генэральнага дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». Яе абвінавачваюць у службовых злоўжываньнях.

На лаве падсудных: крайняя справа - Ганна Шарэйка
На лаве падсудных: крайняя справа - Ганна Шарэйка

У чэрвені 2014 году Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу адносна службовых асобаў Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі па фактах злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі. Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Ганну Шарэйку пазбавілі недатыкальнасьці і 15 жніўня 2014 году ўзялі пад варту.

Паводле Генпракуратуры Беларусі, кіраўнікі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, якія ўваходзілі ў конкурсную камісію, прымалі рашэньні аб закупах кармоў і кармавых дабавак у замежнай камэрцыйнай структуры па завышаных цэнах, што прывяло да шкоды птушкафабрыцы памерам больш як 4 мільярды рублёў. Незаконныя загады сябрам конкурснай камісіі прызнаць пераможцам конкурсу адну з замежных кампаніяў нібыта давала Ганна Шарэйка. Паводле сьледзтва, «сэнатарка» была ў сяброўскіх адносінах з кіраўніцтвам замежнай кампаніі, якой аказвала падтрымку. Але рабіла гэта не бескарысьліва: у справе фігуруе катэдж Ганны Шарэйкі плошчай 240 квадратных мэтраў, абсталяваны дарагой бытавой і электроннай тэхнікай.

Калі суд прызнае Ганну Шарэйку вінаватай у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, ёй будзе пагражаць пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасьці.

У залі суду
У залі суду

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG