Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка: беларусы нясуць адказнасьць перад продкамі за захаваньне роднай мовы


Павал Латушка
Павал Латушка

Сучасныя беларусы нясуць адказнасьць перад продкамі за захаваньне роднай мовы, заявіў пасол Беларусі ў Францыі Павал Латушка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы.

Агенцтва БелТА цытуе дыплямата са спасылкай на прэс-службе пасольства Беларусі ў Францыі:

«Важна, каб у гэты дзень мы памяталі пра нашых продкаў, дзякуючы якім нам перададзена родная беларуская мова — адна з самых мілагучных і прыгожых моў у сьвеце — перад якімі мы нясем сёньня адказнасьць за захаваньне мовы для нашых нашчадкаў. Мы павінны таксама сёньня адзначыць, што беларуская мова, як і культура, ніколі не супрацьпастаўлялі сябе іншым мовам і культурам. Яны зьяўляліся і зьяўляюцца часткай агульнаэўрапейскай, агульнасусьветнай спадчыны, сучаснасьці і, вядома, будучыні».

Паводле БелТА, Павал Латушка паведаміў, што 22 лютага ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў штаб-кватэры ЮНЭСКА будуць абмяркоўвацца пытаньні захаваньня і разьвіцьця моўнай разнастайнасьці ў сьвеце. ЮНЭСКА заснавала гэты дзень у 1999 годзе, а сьвяткаваць ва ўсім сьвеце яго пачалі з 2000-га. Дата 21 лютага была абраная ў знак памяці пра падзеі 1952 году ў Банглядэш, калі была расстраляная дэманстрацыя студэнтаў, якія ўсталі на абарону роднай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG