Прапануем некаторыя выказваньні Каспарава (больш можна прачытаць тут) .
«Цалкам відавочна, што Ўладзімір Пуцін сёньня валодае дыктатарскай уладай»
Скажам, апошняе прызначэньне чалавека з асабістай абслугі, ахоўніка на пасаду губэрнатара Тульскай губэрні, мне здаецца, яшчэ адна дэманстрацыя таго, што ўсе дэмакратычныя працэдуры ўжо зьяўляюцца проста шырмай, якая перастала што-небудзь хаваць.
Акрамя таго, я б не падзяляў пэрыяды ельцынскі і пуцінскі, усё ж такі Пуцін быў наступнікам Ельцына, абраным і дэ-факта Ельцыным прызначаным. Калі мы гаворым пра канстытуцыю 1993 году, дык трэба гэтак жа разумець, што ў ёй шмат у чым былі ўжо закладзены аўтарытарныя тэндэнцыі, якія дазваляюць прэзыдэнту максымальна цалкам задзейнічаць адміністрацыйны рэсурс. Таму карані пуцінскага спачатку аўтарытарнага рэжыму, які фактычна прывёў краіну да аднапартыйнай дыктатуры, а ў выніку да яго асабістай дыктатуры, яны былі закладзены яшчэ ў 1990-я гады, калі ўлада рэальна прадэманстравала, што выбары ня могуць уплываць на канфігурацыю гэтай улады.
Ужо ў 1996 годзе годзе стала цалкам відавочна, што пытаньне вярхоўнай улады ў Расеі будзе вырашацца не на выбарах, а ў выніку нейкіх закулісных змоў алігархічных, чыноўных і груп сілавых структур. У выніку, натуральна, уся гэтая канструкцыя з самага верху распаўсюдзілася і на выбары мясцовыя, муніцыпальныя. Уявіць сабе 10 гадоў таму, што дэпутата мясцовага заканадаўчага сходу можна проста выганяць галасаваньнем, усенародна абранага мэра могуць проста здымаць тыя самыя дэпутаты, было немагчыма. Гэта значыць практычна мы прыйшлі ўжо дастаткова да суцэльнай структуры дыктатарскага пляну. На жаль, ніякіх варыянтаў мірнага пераходу ад гэтага рэжыму да нейкай новай канструкцыі няма.
«Прапаганда сёньня зьяўляецца адкрыта фашыстоўскай»
...Шматгадовая практыка ўдзелу ў фальшывых выбарах прывяла да таго, што мы сёньня маем. У 1990-я гады, нават калі мы возьмем 2000 год, прыход Пуціна да ўлады, усё — такі Расея была ў той момант, з вялікімі дапушчэньнямі, краінай, у якой існавала дэмакратычнае заканадаўства, была свабодная прэса, быў парлямэнт, які быў у стане рабіць, па меншай меры, нейкія дэмаршы. І вось 15-16 гадоў адна і тая ж тэма паўтараецца, што нам трэба выкарыстоўваць магчымасьці, якія даюць выбары, яны дазволілі ўлады, пуцінскаму рэжыму эвалюцыянаваць ці, больш правільна сказаць, дэградаваць з такой вельмі слабой дэмакратычнай структуры, зь ярка выяўленымі аўтарытарнымі тэндэнцыямі спачатку да аднапартыйнай дыктатуры «Адзінай Расеі», а цяпер да адзінаасобнай дыктатуры Пуціна, у якой прапаганда сёньня зьяўляецца адкрыта фашыстоўскай.
«Тэма выбараў выгодная Крамлю»
Я не разумею, пра што мы зараз гаворым, пра якія выбары ў 2016 годзе, у 2018 годзе. Усё, што адбываецца — гэта фактычна спроба адвесьці людзей ад рэальных праблем. На выбарах гэтая ўлада не мяняецца — гэта ўсім зразумела. Таму не трэба хітраваць, не трэба рабіць выгляд, што сёньня мы даможамся чарговага аб’яднаьння «Яблыка» з Парнасам, Парнаса яшчэ з кімсьці. Ўлада кантралюе працэс нагэтулькі, наколькі яна лічыць гэта патрэбным.
А тэма выбараў вельмі выгодная, таму што, па-першае, яна дазваляе адрываць людзей ад абмеркаваньня рэальных праблем, а па-другое, яна дазваляе захаваць некаторыя ілюзыі дэмакратычнага працэсу, якія вельмі важныя для пуцінскага рэжыму ў гульнях з цывілізаваным сьветам. Таму што не спыняюцца спробы ўсё-такі дамагчыся зьняцьця санкцый і таму наяўнасьць так званай апазыцыі, якая працягвае ўдзельнічаць у фальсыфікаваным працэсе, у выбарчым балагане — гэта таксама вельмі важны крамлёўскі аргумэнт ў дыялёгу, які не спыняецца, як мінімум закулісны, з заходнім сьветам.
Акрамя таго, сёньня Крамлю выключна важны ўдзел так званых апазыцыйных партый у выбарчым працэсе, таму што паводле заканадаўства яны вымушаныя будуць выстаўляць сьпісы і ў анэксаваным Крыме, што дэ-факта робіць іх, безумоўна, удзельнікамі гэтага злачынства.