Цырымонія адбудзецца ў Беларускім рэлігійным і культурным цэнтры імя сьвятога Кірылы Тураўскага, у Марыян хаўсе (St Cyril’s Belarusian Church Centre, Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY).
На цырымонію запрошаныя апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі Антоніё Мэніні і Глеб Ланчына, кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай эпархіі ў Лёндане.
Царква імя Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу стане мэмарыялам ахвярам Чарнобыльскай катастрофы 1986 году, 30-годзьдзе якой будзе адзначацца сёлета. Апрача таго гэта будзе першая драўляная царква, пабудаваная ў Сталіцы Вялікабрытаніі пасьля Вялікага пажару ў Лёндане 1666 году і першы беларускі каталіцкі храм пабудаваны за мяжой, паведамляе ў Фэйсбуку сьвятар Беларускай каталіцкай місіі ў Англіі Сяргей Стасевіч.