Афіша:
Хрысьціяне сьвяткуюць Каляды — Божае Нараджэньне — паводле Грэгарыянскага календара.
Шэсьце Дзядоў Марозаў і Снягурачак у Менску ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Свабоды. Пачатак а 16.30.
Маладафронтаўцы праводзяць Калядны Фэст у Менску — імпрэзу з выступамі беларускіх музыкаў і сьвяточнымi вiктарынамi. Вечарына пачнецца а 18.00 у памяшканьні АртСядзібы (Незалежнасьці, 58).
Калядны кірмаш у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Менску (Незалежнасьці 37А), 12.00 – 22.00.
У гісторыі:
336 — у Рыме адбылося першае дакумэнтальна засьведчанае сьвяткаваньне Божага Нараджэньня.
800 — Карл Вялікі каранаваўся як імпэратар Рымскае імпэрыі.
1891 — нарадзілася Ўладзіслава Луцэвіч, беларуская літаратуразнаўца, стваральніца музэю Я.Купалы, жонка Я.Купалы.
1895 – нарадзіўся Яўхім Кіпель, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст.
1972 — нарадзіўся Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).
1980 — у Менску ўлады разагналі калядную працэсію, якую зладзілі студэнты зь «Беларускай Майстроўні».
1989 — расстралялі румынскага дыктатара Нікалае Чаўшэску і ягоную жонку.
У памяці:
1938 — памёр Карэл Чапэк, чэскі пісьменьнік і драматург.
1977 — памёр Чарлі Чаплін, ангельскі актор, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар.
1980 – памёр Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык.
Цытата:
«Слухаю твае вочы.
Яны сьпяваюць.
Я разумею гэту песьню.
Адчуваю яе мэлёдыю.
Я ўхапіў яе рытм.
Сэрца маё адбівае такт за тактам.
Не, ты ня можаш сфальшывіць.
Не, ты ня можаш памыліцца.
Радасьць? Так і павінна быць.
Сумненьні? Так і павінна быць.
Прадчуваньне разлукі,
Горыч,
Боль...
Як жа без гэтага?
Так... I сустрэча.
Так... I каханьне.
I ўсё іншае!
Дурненькая, інакш не было б песьні.
А я ж слухаю твае вочы,
Яны сьпяваюць.»
Сяргей Дзяргай «Слухаю твае вочы».