У менскай творчай прасторы ЦЭХ аб’явілі шорт-ліст пераможцаў у конкурсе праектнай фатаграфіі ПРАФОТА.
Сярод дакумэнтальных праектаў былі адзначаныя: Сяргей Гудзілін — «Па краі», Уладзь Грыдзін — «Наташа», Сяргей Лескець — «Агра», Аляксандра Салдатава — «Сьведка», Максім Сарычаў — «Галасы студэнтаў». Гран-пры атрымалі Аляксандр Васюковіч з Дар’яй Царык — за праект «Кожная трэцяя».
Арт-праекты пераможцы: Аляксандр Веледзімовіч — «Эдэмскі сад», Сяргей Канаплянік — «Пралог», Аляксей Навумчык — Y Minsk, Алена Пратасевіч — «#ідэальнае цела», Ксенія Юркова — «Пустыя чаканьні». Гран-пры атрымаў Максім Сарычаў за праект «Прывітаньне, зброя!»
Усе працы з шорт-ліста ўвойдуць у штогадовы каталёг прэміі ды патрапяць на выставу, якая адбудзецца ў лютым 2016 году.
Прэмію ПРАФОТА ўручылі ў Менску
1
2
3
Старшыня журы Ганна Шпакава
4
Каталёг прэміі ПРАФОТА
5
Аўтары з шорт-ліста арт-праектаў Аляксандар Веледзімовіч, Аляксей Навумчык, Сяргей Канаплянік, Алена Пратасевіч
6
Максім Сарычаў, пераможца конкурса арт-праектаў
7
Фатограф Сяргей Гудзілін
8
Фатограф Сяргей Лескець
9
Фатограф Аляксандар Васюковіч
10
Аляксандар Васюковіч з Дар’яй Царык трымаюць дыплём пераможцаў у конкурсе дакумэнтальных праектаў
11
Юры Васільеў — сябра народнага фотаклюбу «Менск»
12
13
14
15
16
Дырэктар творчай прасторы ЦЭХ Юлія Дарашкевіч
17
Максім Сарычаў