Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкі марш «Каханьне і салідарнасьць». Сэлфі на "дыване для рэктара".
Студэнцкі марш «Каханьне і салідарнасьць». Сэлфі на "дыване для рэктара".

Студэнцкая акцыя пратэсту: усе разышліся, дыван для рэктара застаўся

У Менску студэнты правялі марш «Каханьне і салідарнасьць», патрабуючы адмены платных пераздач і рэальнага студэнцкага самакіраваньня. Свабода вяла жывую трансьляцыю.

Актывісты руху «#студентыпротив» абвесьцілі, што марш «Каханьне і салідарнасьць» пачнецца ў 12.50 у Міхайлаўскім сквэры. Збор удзельнікаў прызначаны на 12.30.

Студэнты зьбіраюцца дайсьці да аднаго з карпусоў БДУ, дзе павінен адбыцца пікет. Там частка студэнтаў пакіне калёну і накіруецца на перамовы з рэктарам БДУ Сяргеям Абламейкам, а астатнія застануцца падтрымліваць іх на вуліцы.

На сустрэчы з Абламейкам студэнты будуць патрабаваць адмены платных пераздач іспытаў і залікаў, спыненьня ціску на студэнтаў, роспуску Студэнцкай асамблеі БДУ і стварэньня новага органа студэнцкага самакіраваньня.

Нагодай для цяперашніх студэнцкіх пратэстаў стаў намер адміністрацыі БДУ ўвесьці плату за пераздачу іспытаў і залікаў. 11 лістапада студэнты падалі ў адміністрацыю БДУ пэтыцыю з 2515 подпісамі супраць увядзеньня платы за пераздачу.

У адказ на гэта рэктар БДУ Сяргей Абламейка выступіў з заявай, у якой заклікаў «унівэрсытэцкую супольнасьць ня даць уцягнуць нас у правакацыйныя дзеяньні трэціх сіл». «Вы можаце быць уцягнутымі ў „палітычныя гульні“ бяз вашай волі і жаданьня. Наступствы такіх „гульняў“ не заўсёды прадказальныя», — падкрэсьліў Абламейка.

Галоўны ўваход у БДУ зачынены — быццам бы рамонт. Уваход са двара. У дворык БДУ прапускаюць толькi па студэнцкіх білетах.

Каля БДУ
Каля БДУ

У Міхайлаўскім сквэры, дзе абвешчаны збор студэнтаў, ужо знаходзяцца міліцыянты ў цывільным.

«Цэнтар разьвіцьця студэнцкіх ініцыятываў», «Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіраваньня», Моладзевая прафсаюзная суполка «Студэнцкая Рада» і «Задзiночаньне беларускiх студэнтаў» заявілі пра пачатак маніторынгу ціску на студэнтаў.

Маніторынг, сьцьвярджаюць прадстаўнікі арганізацыяў, ладзіцца ў сувязі з масавымі паведамленьнямі ў СМІ і сацыяльных сетках пра ціск на студэнтаў у сталічных ВНУ ў сувязі з рухам «СтудэнтыСупраць» і правядзеньнем акцыі «Марш студэнтаў». Заява.pdf

Міліцыянты параілі карэспандэнту Свабоды "ня трапіць у непрыемную сытуацыю".
Кажуць, калі журналіст, "павінен ведаць, на што ідзе".

Міліцыянты пачалі здымаць на відэа Міхайлаўскі сквэр, перадае карэспандэнт Свабоды. Але падобна, што студэнтаў пакуль няма.

Па хэштэгах акцыі ў сацсетках ад ранку зьяўляюцца паведамленьні праціўнікаў студэцкіх пратэстаў. Хто піша пра "дзіўныя правакацыі" і "максымалізм", хто проста выказваецца матам.

Зьявіліся першыя студэнты-пратэстоўцы, перадае карэспандэнт Свабоды. Агулам чалавек 6-7, сярод іх актывіст Максім Вінярскі.

Тым часам студэнты юрфаку БДУ…

Карэспандэнт Свабоды паведамляе, што ў Міхайлаўскім сквэры каля двух дзясяткаў чалавек, калі не лічыць журналістаў і міліцыянтаў.

З тэхнічных прычынаў відэатрансьляцыі ня будзе: у Міхайлаўскім сквэры стаў пагана лавіцца мабільны інтэрнэт.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG