Міліцыянты перапісалі зьвесткі назіральнікаў на акцыі.
У Міхайлаўскім сквэры, паведамляе карэспандэнт Свабоды, ужо больш за 40 удзельнікаў акцыі. Пакуль нічога ня робяць.
Зьявіўся першы плякат.
Пятро Маркелаў раздае ўлёткі.
Ідуць! Калёна рухаецца ў бок Фізфаку БДУ, перадае карэспандэнт Свабоды.
Падыйшлі яшчэ пару студэнтаў, перадае карэспандэнт Свабоды. Кажуць, што ўваход у карпусы сёньня толькі па "студаках", а галоўны корпус зачынены.
Студэнты кажуць карэспандэнту Свабоды, што зьбіраюцца ісьці да Абламейкі — рэктара БДУ.
«Крыўдна, што кадэбэшнікаў больш чым студэнтаў», — удзельнік акцыі карэспандэнту Свабоды.
Студэнтаў не пускаюць у БДУ: уваходы перакрытыя, перадае карэспандэнт Свабоды.