Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША назваў пяцёрку самых складаных моваў


Рэйтынг быў складзены з пункту гледжаньня англамоўнага носьбіта.

Інстытут дыпляматычнай службы Дзярждэпартамэнту ЗША, які займаецца лінгвістычным навучаньнем будучых супрацоўнікаў дыпмісіяў, склаў сьпіс найцяжэйшых для вывучэньня ўсясьветных моваў, піша партал err.ee.

Дадзены сьпіс быў складзены, арыентуючыся на чалавека, родная мова якога — ангельская, падкрэсьлівае інтэрнэт-сайт Atlas & Boots, дзе падрабязна аргумэнтуецца рэйтынг.

У тройку лідэраў увайшлі японская, кітайская (мандарынскі кітайскі і кантонскі дыялекты), а таксама карэйскія мовы, для вывучэньня якіх можа спатрэбіцца да 2,2 тысяч гадзін. На чацьвёртым месцы — арабская мова, на авалоданьне якой давядзецца патраціць таксама 2,2 тысячы гадзін.

Эстонская разьмясьцілася на пятым радку: лічыцца, што 1,1 тысяч адзін будзе цалкам дастаткова, каб авалодаць гэтай мовай. Роўна столькі ж часу пойдзе на вывучэньне фінскай, вугорскай, мангольскай, віетнамскай і тайскай моваў.

Расейская, беларуская, украінская, польская, літоўская мовы не ўвайшлі у дзясятку самых цяжкіх моваў, аднак трапілі ў адну групу складанасьці, на авалоданьне якой патрабуецца 1,1 тысяча гадзін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG