Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія навукоўцы стварылі монакрышталь золата


Монакрышталь штучнага золата, створаны ў лябараторыі ізраільскага ўнівэрсытэту Техніён у Хайфе.
Монакрышталь штучнага золата, створаны ў лябараторыі ізраільскага ўнівэрсытэту Техніён у Хайфе.

Дасьледнікам ізраільскага ўнівэрсытэту Техніён у Хайфе ўпершыню ў гісторыі удалося атрымаць монакрышталь золата ў лябараторных умовах.

Выданьне Jerusalem Post паведамляе, што гэтае дасягненьне — справа рук асьпіранткі факультэту інжынэрыі матэрыялаў Марыі Койфман-Крыстосаў, якая працавала пад кіраўніцтвам прафэсара Боаза Пакроя. Падрабязнасьці працэсу атрыманьня золата навукоўцы апублікавалі ў часопісе Nature Communications.

«Пры стварэньні новай тэхналёгіі золата мы былі матываваныя выключна навуковай цікавасьцю, — распавядае Марыя Койфман-Крыстосаў, — але, як аказалася, атрыманы матэрыял валодае мноствам патэнцыйных пераваг перад прыродным золатам».

Штучны матэрыял быў атрыманы ў форме порыстага монакрышталя, які валодае мноствам пераваг перад полікрышталямі прыроднага золата. Штучнае золата мае падвышаную мэханічную трываласьць, устойлівасьць да высокіх тэмпэратураў, а таксама падвышаную праводнасьць электрычнасьці і цяпла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG