Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклая спартоўка — Юлія Балыкіна. Магчымы забойца — грамадзянін Расеі


фота: athletics.by
фота: athletics.by

Беларускае тэлебачаньне назвала прозьвішча зьніклай спартоўкі, якую шукаў Сьледчы камітэт. Гэта — Юлія Балыкіна, шматразовая чэмпіёнка Беларусі па лёгкай атлетыцы, удзельніца лёнданскай алімпіяды.

Раней управа Сьледчага камітэту Беларусі па Менску заявіла, што шукае жыхарку Менску, якая працавала трэнэрам у БФСТ «Дынама» і зьнікла 28 кастрычніка. СК паведаміў, што заведзена крымінальная справа аб забойстве.

«У сьледзтва ёсьць аб’ектыўныя зьвесткі, які сьведчаць пра крымінальны характар зьнікненьня жанчыны. Падчас агляду месца жыхарства і аўтамабіля, які належаў жанчыне, знойдзеныя і забраныя сьляды, якія разам з сабранымі матэрыяламі паказваюць на зьдзяйсьненьне забойства», — паведамляе СК. З выкладзенага на сайце Сьледчага камітэту відэа вынікае, што на аўтамабілі сьледчыя знайшлі адбіткі пальцаў і сьляды крыві.

Паводле паведамленьня СК, ужо затрыманы падазраваны. Гэта мужчына 1987 году нараджэньня, грамадзянін Расеі.

Вядома, што пра зьнікненьне жанчыны паведаміў яе знаёмы 28 кастрычніка. Сьведка апавёў, што жанчына на сваім аўтамабілі паехала да свайго дома і больш на сувязь не выходзіла.

Юлія Балыкіна нарадзілася ў 1984 годзе ў Манголіі, спортам пачала займацца ў 18 гадоў у Запарожжы (Украіна). У 2008 годзе пераехала ў Беларусь. Выступала на Алімпіядзе 2012 г. У Лёндане за каманду Беларусі. У 2013 годзе была дыскваліфікаваная на два гады за ўжываньне допінгу (тэрмін дыскваліфікацыі скончыўся сёлета ў ліпені). У апошні час працавала дзіцячым трэнэрам у БФСТ «Дынама».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG