Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Лістападзе» пакажуць «ГараШ» Курэйчыка і «Каханьне», забароненае ў Расеі


Абвешчаныя праграмы 22 менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад».

З 6 па 13 лістапада ў Менску пройдзе найбуйнейшы кінафэстываль Беларусі — «Лістапад». 21 кастрычніка былі абвешчаныя праграмы фэстывалю: праграма ігравога кіно, неігравога кіно, дзіцячага конкурсу «Лістападзік» і нацыянальнага конкурсу.

У асноўным конкурсе ігравога кіно будуць прадстаўленыя працы з Баўгарыі і Грэцыі, Літвы, Францыі, Расеі, Польшчы, Ізраіля, Кубы, Аргентыны, Нямеччыны, Швайцарыі, Кіргізстану і шмат якіх іншых краінаў. Фільмам адкрыцьця стане француска-бэльгійская «Даліна каханьня», закрыцьця — «Найноўшы запавет» тых жа краінаў. Асобна ад асноўнага конкурсу пройдзе конкурс маладых рэжысэраў «Маладосьць на маршы». У дзіцячым «Лістападзіку» возьме ўдзел беларуская камэдыя «Неверагоднае перамяшчэньне». Акрамя таго, заплянавана некалькі дзясяткаў пазаконкурсных паказаў.

Адным з пазаконкурсных фільмаў у межах праграмы «Паўночныя жарсьці» — скандальная французская «Любоў 3D» рэжысэра Каспара Наэ. Сэксуальную мэлядраму пра хлопца і дзьвюх дзяўчат стрымана прынялі і крытыкі (53% пазытыўных рэцэнзіяў паводле Rotten Tomatoes), і гледачы (6,5 балаў з 10 паводле IMDb), да таго ж некаторыя жорстка яе скрытыкавалі празь вялікую колькасьць рэалістычных сэксуальных сцэнаў. Расейскае Міністэрства культуры забараніла яго шырокі пракат, дапусьціўшы адно фэстывальныя паказы.

У нацыянальным конкурсе ігравога кіно на перамогу прэтэндуюць 15 фільмаў, у тым ліку міні-сэрыял Андрэя Курэйчыка «ГараШ», фільм пра месца і прастору «Хранатоп» ад аўтара «Акупацыі» Андрэя Кудзіненкі , «Салодкае разьвітаньне веры» рэжысэра новых «Белых росаў» Аляксандры Бутар, кароткамэтражка пра сямейна-палітычны канфлікт «Адной крыві» Мітрыя Сямёнава-Алейнікава і іншыя. Пройдзе і нацыянальны конкурс дакумэнтальнага кіно.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG