На вашыя пытаньні ў камэнтарах да гэтага артыкулу адказаў музыка Лявон Вольскі, лідэр гурту «Крамбамбуля».
14 кастрычніка на лэйбле «Пяршак» выйшаў у сьвет разьвітальны альбом гурту «Крамбамбуля» — «Чырвоны штраль». А 7 лістапада «Крамбамбуля» прэзэнтуе свой новы альбом у Вільні. Канцэрт, які ахопіць новы матэрыял і найлепшыя песьні гурту, адбудзецца ў залі Compensa, разьлічанай на 4000 гледачоў. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.
Музыкі пішуць, што пасьля канцэрту гурт «поўным складам плянуе сысьці ў лясы і заняцца партызанскай дзейнасьцю. Прайшла эпоха, калі мы трывала трывалі, калі здавалася, што ўсё разруліцца само сабой».