23 верасьня ў Менску канатаходцы прадэманстравалі экстрэмальную прагулку на вышыні 20 паверха паміж двума офіснымі будынкамі комплекса «Тытан» у мікрараёне Паўднёвы Захад.
Першым па стропе даўжынёй 50 мэтраў прайшоў вопытны спартовец з Днепрапятроўска, за ім — трое беларускіх экстрэмалаў зь менскай каманды «Слэклайн».