Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя тэлефануе тым, хто выяжджаў ва Ўкраіну перад матчам у Львове


Трыбу
Трыбу

«Што вы рабілі ў Львове? На футбол з апазыцыянэрамі езьдзілі?» — такімі пытаньнямі міліцыя пачынае правяраць людзей, што выяжджалі ва Ўкраіну напярэдадні футбольнага матчу паміж зборнымі Ўкраіны і Беларусі, што прайшоў 5 верасьня.

Як апавяла Свабодзе Аксана Карпавец, яна прыехала ў Львоў тым самым цягніком, што й фанаты — 5 верасьня. Езьдзіла ў Львоў на Кангрэс культуры Ўсходняга партнэрства.

Сёньня ёй патэлефанавалі з Жыткавіцкага РАУС, па месцы яе рэгістрацыі, і спыталі, ці ня езьдзіла яна на футбольны матч і ці ня бачыла чагосьці падазронага. На пытаньне, чаму міліцыя гэтым цікавіцца, ёй адказалі, што на матч езьдзіла шмат апазыцыянэраў. А таму зараз усіх, хто езьдзіў у Львоў, правяраюць.

«Міліцыянт удакладняў, калі я перасякла мяжу, што за кангрэс, на які я езьдзіла. І калі я расказала, што на матчы не была і ня ведаю, ці былі там апазыцыянэры, ён выбачыўся і скончыў размову», — расказала Карпавец.

На футбольны матч у Львове 5 верасьня прыехала больш за тысячу фанатаў зь Беларусі. Напярэдадні яны правялі сумесную акцыю па здачы крыві, прайшлі разам маршам да стадыёна, а ўжо падчас гульні мелі агульныя крычалкі.

У той час як Парашэнка падзякаваў беларускім фанатам за падтрымку Ўкраіны, беларускія памежнікі зладзілі вобшук тых, хто вяртаўся пасьля матчу з Украіны.

Потым «напад» на фанатаў зрабіў Генадзь Давыдзька, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі. Ён спачатку назваў іх юнымі нацыстамі, потым зьбіраўся выбачыцца, але неўзабаве вярнуўся да сваіх словаў, сказаўшы, што па-іншаму ня можа іх назваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG