Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Калякіна ня будзе падтрымліваць ніводнага з кандыдатаў


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Кіраўніцтва партыі «Справядлівы сьвет» на партыйным пленуме, які сёньня прайшоў у Менску, вырашыла, што ня будзе падтрымліваць ніводнага з чатырох прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта. Пра гэта Свабодзе паведаміў лідэр партыі Сяргей Калякін:

«Мы сканцэнтруем нашу ўвагу на назіраньні за выбарамі. А сябры партыі і тыя, хто ставіў за мяне подпісы, могуць альбо прыслухацца да нашай парады, альбо зрабіць так, як яны палічаць мэтазгодным для сябе. Тым больш, што праверыць, як хто галасаваў, немагчыма».

Сяргей Каялкін таксама сказаў, што падчас дыскусіі ўзьнікла пытаньне: а што рабіць з тымі партыйцамі, якія зараз працуюць у камандзе Тацяны Караткевіч? «Мы нават няставілі гэтае пытаньне на галасаваньне, бо вырашылі, калі людзі працуюць у Караткевіч, то перашкаджаць ім ня трэба».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG