Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: І гісторыя, і дух часу


Зянон Пазьняк на прэзэнтацыі кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» ў Нью-Ёрку. 23 жніўня 2015 году
Зянон Пазьняк на прэзэнтацыі кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» ў Нью-Ёрку. 23 жніўня 2015 году

Зянон Пазьняк пра новую кнігу Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».

«Дзевяноста пяты» Сяргея Навумчыка — гэта кніга з сэрыі гісторыі нацыянальнага Адраджэньня 90-х гадоў пра Беларускую нацыянальную рэвалюцыю і барацьбу Беларускага народа і яго выразьніка Народнага Фронту за Незалежнасьць і стварэньне дэмакратычнай беларускай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Гэта якраз тая тэматыка, якая ненавісная антыбеларускаму рэжыму і ягонай падстаўной «апазыцыі».

Рэжым і ўсе варожыя вольнай Беларусі сілы імкнуцца замаўчаць, перакруціць і сфальсыфікаваць падзеі нацыянальнай рэвалюцыі, затаптаць тыя гераічныя дні 90-х гадоў. Кніга «Дзевяноста пяты» пасьвечана якраз апісаньню наступу рэакцыі на заваёвы Беларускага Адраджэньня. Яна напісаная дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, адным з каардынатараў дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Аўтар быў сьведкам і ўдзельнікам тых падзей.

Гэта каштоўнае, дакладнае дасьледваньне па найноўшай гісторыі змаганьня за незалежную Беларусь пагрунтована на дакумантах, на летапісе друку, на ўспамінах і архіўных матар’ялах і на вопыце ўласнага ўдзелу ў палітычным працэсе той пары.

Тут пагаджаюся з думкай спадара Алега Трусава, што аўтар гэтай сэрыі кніг пра 90-я гады Сяргей Навумчык зьяўляецца, фактычна, першым палітычным гісторыкам той адраджэнскай пары. Асаблівай каштоўнасьцю кнігі зьяўляецца тое, што яна адлюстроўвае дух таго часу, сваістае адчуваньне падзей, часам апісаных скрупулёзна да найменшых дэталяў. Мая падтрымка Сяргею Навумчыку і добрыя зычэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG