Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці паведаміў, што будынак нунцыятуры, які будуецца ў Менску на Залатой Горцы, амаль завершаны. Пра гэта паведамляе Ватыканскае радыё.
«Прысутнасьць нунцыятуры азначае прысутнасьць Папы Рымскага ў Беларусі, у асобе Нунцыя, не ў часовай, але ў сталай форме. Гэта знак вялікай пашаны з боку Апостальскай Сталіцы і ўсяго Каталіцкага Касьцёла да Беларусі і імкненьня спрыяць будучыні, росквіту і міру.
Сьвяты Пасад ня мае ніякіх патрабаваньняў, а толькі хоча зрабіць уласны ўнёсак у падтрымку будучыні гэтага народа, які шмат пакутаваў», – падкрэсьліў Кляўдыё Гуджэроцьці.