Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ запоўніць прылаўкі крамаў «праваслаўным малаком і глязураванымі сыркамі»


РПЦ зоймецца імпартазамяшчэньнем. Пра гэта заявіў прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату, піша «Московский комсомолец».

Месца на прылаўках расейскіх крамаў, апусьцелае ў выніку забароны на імпарт прадуктаў харчаваньня з шэрагу краін, могуць запоўніць прадукты, вырабленыя ў манастырскіх гаспадарках Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ). У Маскоўскім патрыярхаце лічаць, што яны ўжо гатовыя да гэтага, цяпер справа — за рытэйлерамі.

Як мяркуе намесьнік старшыні Сынадальнага аддзелу па ўзаемадзеяньні царквы і грамадзтва Раман Багдасараў, дзеля пачатку працэсу неабходна, каб «прыйшоў рытэйлер і сказаў, што хоча, дапусьцім, наладзіць продаж лінейкі праваслаўнай прадукцыі — ад малака да глязураваных сыркоў».

Па словах прадстаўніка Маскоўскага патрыярхату, «насельнікі манастыроў ужо сталі вырошчваць больш гародніны і збожжа, разводзіць рыбу і зрабілі багацейшым асартымэнт сваіх сыроў, у лік якіх увайшлі мацарэла, качота, рыкота. Частка гаспадарак ужо плянуе выйсьці ў гандлёвыя сеткі і пастаўляць прадукцыю ў Маскву, Санкт-Пецярбург і іншыя гарады».

Паводле царкоўнага дзеяча, гаворка ідзе ня толькі пра харчаваньне — манастырскія гаспадаркі змогуць пастаўляць на расейскі рынак і іншыя тавары. «Гэта могуць быць праваслаўныя інтэр’еры, каб людзі мелі магчымасьць купіць мэблю, зробленую ў нас, больш танную і адпаведную традыцыям, а ня толькі італьянскую або нямецкую», — кажа ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG