Легкаатлетка Аліна Талай і апэратар мабільнай сувязі VELCOM абвясьцілі пра адкрыцьцё рахунку дзеля збору сродкаў на завяршэньне новага будынку дзіцячага хосьпісу.
Чэмпіёнка Эўропы ў лёгкай атлетыцы Аліна Талай стала «паслом дабра» кампаніі VELCOM. Мэта высакародная — сабраць неабходную суму для заканчэньня будаўніцтва дзіцячага хосьпісу. Яе можна дасягнуць, узяўшы ўдзел у дабрачынным дзіцячым забегу #velcombegom 6 верасьня, або зрабіўшы ахвяраваньне з дапамогай кароткага нумару 2015, які будзе дзейнічаць для абанэнтаў velcom ад сёньняшняга дня і да канца году.
Сродкі на будаўніцтва новага хосьпісу зьбіраліся цягам апошніх гадоў: «Праект ажыцьцяўляецца за народныя грошы — на ахвяраваньні. Нас падтрымаў урад, сур’ёзны ўнёсак зрабілі многія прыватныя кампаніі. Тысячы людзей адгукнуліся на нашую просьбу, — апавядае старшыня апякунскай рады Беларускага дзіцячага хосьпісу Вольга Кабякова.
— Цяпер сабрана 80% неабходнай сумы. Нам жыцьцёва неабходна сабраць неабходную суму ў самы кароткі тэрмін, каб дабудаваць будынак ужо ў гэтым годзе, да наступленьня халадоў. Калі прыйдзецца згортваць працы, на жаль, грошы могуць проста сысьці ў пясок.
— Цяпер сабрана 80% неабходнай сумы. Нам жыцьцёва неабходна сабраць неабходную суму ў самы кароткі тэрмін, каб дабудаваць будынак ужо ў гэтым годзе, да наступленьня халадоў. Калі прыйдзецца згортваць працы, на жаль, грошы могуць проста сысьці ў пясок. Таму так важна арганізаваць шырокамаштабную кампанію на збор сродкаў і мы ўдзячныя, што зьявіўся шэраг ініцыятываў, закліканых нам дапамагчы, уключна з дабрачынным праектам #velcombegom».
Арганізатары дабрачыннай ініцыятывы падлічылі, што новы будынак можа быць дабудаваны ў 2015 годзе, калі кожны пяты абанэнт VELCOM адправіць «смс дапамогі» са словам velcombegom, або патэлефануе на кароткі нумар 2015, ахвяраваўшы тым самым 10 000 рублёў.
Пра пачатак прыёму ахвяраваньняў праз кароткі нумар абвясьціла Аліна Талай. З Пэкіну, дзе зараз адбываецца чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы, пры дапамозе онлайн-трансьляцыі спартоўка зьвярнулася да ўсіх неабыякавых беларусаў: «У сваім жыцьці я прызвычаілася пераадольваць усе бар’еры сама. Але ў сьвеце існуюць людзі, якія ня могуць справіцца зь перашкодамі самастойна, асабліва, калі гэта дзеці. Ім патрэбна дапамога. Я заклікаю ўсіх зрабіць добрую справу. Веру, што нам удасца сабраць патрэбную суму, бо беларусы — гэта чулыя і спагадлівыя людзі».
Ініцыятыва #velcombegom рэалізуецца пры падтрымцы Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі. Кожную нядзелю да канца верасьня ў менскім парку Перамогі будзе працаваць дзіцячая мабільная пляцоўка, дзе бацькі змогуць пакінуць сваіх дзяцей на апеку прафэсійнага трэнэра па займальнай лёгкай атлетыцы, прысьвяціўшы вызвалены час прабежцы і ахвяраваньню на карысьць хоспісу.