Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё пра вызваленых палітвязьняў


Мікалай Статкевіч на волі. Сотні людзей сустракаюць яго на аўтавакзале "Ўсходні" ў Менску. 22 жніўня 2015 году
Мікалай Статкевіч на волі. Сотні людзей сустракаюць яго на аўтавакзале "Ўсходні" ў Менску. 22 жніўня 2015 году

22 жніўня выйшлі на волю палітвязьні Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Мікалай Дзядок, Арцём Пракапенка, Юры Рубцоў і Мікалай Статкевіч.

Мікалай Дзядок — правёў за кратамі 1823 дні​

Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок, актывіст анархісцкага руху. Быў арыштаваны 3 верасьня 2010 году і асуджаны на 4,5 года зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. Адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі, потым у магілёўскай турме. 26 лютага 2015 году быў асуджаны яшчэ на 1 год і 3 дні зьняволеньня за дысцыплінарныя парушэньні, гэтае пакараньне адбываў у калёніі ў Горках. На знак пратэсту супроць ціску рэзаў вены на руках. Быў вызвалены паводле ўказу аб памілаваньні 22 жніўня 2015 году, прашэньня аб памілаваньні так і не падпісаў.

Прафіляктычны ўлік Мікалаю Дзядку прызначаны на 5 гадоў.

Мікалай Дзядок: Нас вызвалілі зусім не з-за выбараў

Мікалай Дзядок на волі. Першыя фоты

Дзядок: «411 артыкул неабходны, каб стрымліваць масы асуджаных ад барацьбы за свае правы»

Ці магчыма ўцячы зь беларускай турмы?

Ігар Аліневіч — правёў за кратамі 1737 дзён

Ігар Аліневіч з маці пасьля вызваленьня
Ігар Аліневіч з маці пасьля вызваленьня

Ігар Аліневіч, актывіст анархісцкага руху. Быў арыштаваны 28 лістапада 2010 году ў Маскве і прывезены пад вартай у Беларусь, дзе асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў. Сваёй віны не прызнаў. Да суду ўтрымліваўся ў ізалятары КДБ «Амэрыканка», адбываў пакараньне ў калёніях у Наваполацку і Віцебску. У зьняволеньні напісаў і здолеў перадаць на волю кнігу «Еду ў Магадан». Калі кніга зьявілася ў друку, зазнаў ад адміністрацыі дадатковы ціск. Выйшаў на волю 22 жніўня 2015 году паводле ўказу аб памілаваньні, сам прашэньня не падпісваў.

Прафіляктычны ўлік Ігару Аліневічу прызначаны на 5 гадоў.

Ігар Аліневіч на волі

Ігар Аліневіч: Сытуацыя толькі пагаршаецца, рана ці позна будзе выбух

Ігар Аліневіч: «Турма — мадэль Свабоды. Свабода — копія турмы»

Аліневіч: «У ворага я не прашу памілаваньня»

Аліневіч: «У турме паміж дзеючымі і асуджанымі міліцыянтамі ёсьць салідарнасьць»

Мікалай Статкевіч — правёў за кратамі 1715 дзён

Мікалай Статкевіч пасьля вызваленьня
Мікалай Статкевіч пасьля вызваленьня

Мікалай Статкевіч, палітык, былы кандыдат на прэзыдэнта. Быў арыштаваны 19 сьнежня 2010 году пасьля разгону ў Менску мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў, асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Сваёй віны не прызнаў. Адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі, двойчы трапляў у магілёўскую турму № 4. Выйшаў на волю 22.08.2015 паводле ўказу аб памілаваньні, сам прашэньня не падпісваў.

Прафіляктычны ўлік Міколу Статкевічу прызначаны на 8 гадоў.

«А чаму не павінна быць Плошчы? Я выбіраю стратэгію пратэсту»

Статкевіч: «Я ня зьеду. Мы зробім гэтую краіну нармальнай і вольнай». ФОТА, ВІДЭА

Мікалая Статкевіча на волі сустракалі некалькі сотняў паплечнікаў. ФОТА

Мікола Статкевіч наведаў у Баранавічах бацьку. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Мікалай Статкевіч: Я ў шоку, як улады зымітавалі «лібэралізацыю»

Мікалай Статкевіч: Улады павінны адматаць выбарчую кампанію назад

10 фактаў: як зьмянілася жыцьцё, пакуль сядзеў Статкевіч

Яўген Васьковіч — правёў за кратамі 1686 дзён

Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч, актывіст партыі БХД з Бабруйску. Быў арыштаваны 17 студзеня 2011 году і асуджаны на 7 год зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна афіцыйных будынкаў і ў пашкоджаньні маёмасьці. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі, ня раз апынаўся ў карцэры. На 3 гады трапіў у магілёўскую турму, потым зноў у магілёўскую калёнію. Быў вызвалены 22 жніўня 2015 году паводле ўказу аб памілаваньні, сам прашэньня не падпісаў.

Прафіляктычны ўлік Яўгену Васьковічу прызначаны на 5 гадоў.

«Паболела ў коштах нулікаў і ў людзях злосьці» — прагулка зь Яўгенам Васьковічам па Бабруйску

Яўген Васьковіч: «Сукамэрнікі мне зайздросьцілі»

Яўген Васьковіч на волі. Першыя фоты, відэа

Арцём Пракапенка — правёў за кратамі 1686 дзён

Арцём Пракапенка пасьля вызваленьня з турмы
Арцём Пракапенка пасьля вызваленьня з турмы

Арцём Пракапенка, грамадзкі актывіст з Бабруйску. Быў арыштаваны 17 студзеня 2011 году і асуджаны на 7 год зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве адносна афіцыйных будынкаў і ў пашкоджаньні маёмасьці. Адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі, дзе трымаў галадоўку пратэсту і трапляў у карцэр. У лютым 2015 году падпісаў прашэньне аб памілаваньні, якое не было задаволенае. Вызваліўся 22 жніўня 2015 году паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні.

Прафіляктычны ўлік Арцёму Пракапенку прызначаны на 5 гадоў.

Арцём Пракапенка: «Жыве Беларусь!» Першыя фоты на волі

Арцём Пракапенка на менскім вакзале ў 23.38

Бацька палітвязьня Пракапенкі: Я шчасьлівы, што тут яшчэ можна сказаць?

Юры Рубцоў — правёў за кратамі 244 дні

Юры Рубцоў
Юры Рубцоў

Юры Рубцоў, актывіст з Гомеля. Быў арыштаваны 6 красавіка 2015 году падчас адбыцьця «хіміі» і асуджаны на 2 гады зьняволеньня паводле артыкула аб адмове ад адбыцьця пакараньня. Да таго быў асуджаны на 1,5 года «хіміі», якую адбываў з 22 сьнежня 2014 году ў спэцкамэндатуры Куплін Пружанскага раёну. Гэтае пакараньне Юры Рубцоў атрымаў за зьнявагу судзі Савецкага райсуду Менску Кірыла Палулеха, які судзіў яго напалову разьдзетага пасьля Чарнобыльскага шляху. Пасьля акцыі міліцыянты затрымалі Юрыя Рубцова і сарвалі зь яго майку з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Быў вызвалены 22 жніўня 2015 году паводле ўказу аб памілаваньні, сам прашэньня не падпісваў.

Прафіляктычны ўлік Юрыю Рубцову прызначаны на 2 гады.

Юры Рубцоў: «Што маральна непрыгожа — імкнуцца пяты раз стаць прэзыдэнтам ці надпіс на майцы «Лукашэнка, сыходзь»?

«Чалавек-майка» Рубцоў — першыя фота на волі

Юры Рубцоў: Буду дамагацца апраўданьня

Міжнародная рэакцыя на вызваленьне палітвязьняў:

Лукас: Ня варта думаць, што Лукашэнка нечакана стаў дэмакратам

Мошас: За адно вызваленьне палітвязьняў вялікіх грошай Менску не дадуць

Ёфэ: Лукашэнка зноў усіх паклаў на лапаткі

Эўразьвяз: вызваленьне палітвязьняў — значны прагрэс у дачыненьнях паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам

Кіраўніца ПАРЭ: Мы чакаем ад Менску далейшых крокаў

Ёрг Форбрыг: Вызваленьне палітвязьняў: стары хітрык

ЗША вітаюць вызваленьне беларускіх палітвязьняў

Марылюіза Бэк: «Вызваленьнем палітвязьняў Беларусь набліжаецца да Эўразьвязу»

Генсэк Рады Эўропы вітае вызваленьне шасьці палітвязьняў у Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG