«Мяне праінфармавалі, што шэсьць палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку Мікалай Статкевіч, былі вызваленыя паводле рашэньня прэзыдэнта Лукашэнкі, — адзначыў Генэральны сакратар Рады Эўропы Туб’ерн Ягланд. — Я вітаю гэта важнае рашэньне, якое зьяўляецца крокам у правільным кірунку».
Ягланд падкрэсьліў, што палітычныя зьняволеныя і вязьні сумленьня павінны застацца толькі напамінам ў гісторыі Эўропы. «Сёньня Эўропа павінна перагарнуць гэтую ганебную старонку ў Беларусі і ў іншых месцах, — заявіў Ягланд. — У гэты важны дзень я таксама заклікаю беларускае кіраўніцтва аб’явіць мараторый на сьмяротнае пакараньне, што наблізіць Беларусь да эўрапейскай дэмакратычнай сям’і і да нашых стандартау».
22 жніўня Аляксандр Лукашэнка «зыходзячы з прынцыпаў гуманізму», прыняў рашэньне вызваліць Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова.