Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін наблізіўся да 50 тысяч сабраных подпісаў


Пра гэта Свабодзе сёньня паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Валеры Ўхналёў:

«Позна ўвечары ў пятніцу мы падсумавалі дадзеныя з рэгіёнаў. Праўда, хтосьці не выйшаў на сувязь. Але, калі мы і не далічыліся чагосьці, то невялікай колькасьці подпісаў. Без іх ушчыльную падышлі да 50 тысяч.

Трэба паскарацца. 9 жніўня зьбяром актывістаў, прааналізуем сытуацыю і вызначымся, што трэба тэрмінова зрабіць, каб павялічыць збор подпісаў».

Каб быць афіцыйна зарэгістраваным кандыдатам на прэзыдэнта, неабходна перадаць у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі як найменей 100 тысяч сапраўдных подпісаў грамадзян Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам.

Апошні дзень збору подпісаў — 21 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG