Парафіяльная Рада Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы (БАПЦ) у Нью Ёрку прыняла пратэст у сувязі з забаронай уезду ў Беларусь кіраўніка БАПЦ Архіяпіскапа Сьвятаслава.
«Ягоныя візыты на Бацькаўшчыну заўсёды чакаюцца вернікамі і даюць неабходную ў наш цяжкі час духоўную падтрымку тым, хто хоча быць пад апекаю менавіта беларускай царквы, а не царкоўных структураў, падпарадкаваных Маскоўскаму патрыярхату», — піша Расьціслаў Гарошка, старшыня Парафіяльнае Рады Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, у лісьце, дасланым на адрас Радыё Свабода.
Памежнікі не прапусьцілі архіяпіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Сьвятаслава 31 ліпеня на прапускным пункце Новая Гута ў Гомельскай вобласьці. Ён ехаў у Беларусь па запрашэньні вернікаў БАПЦ.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1