Беларускія мусульмане сьвяткуюць сёньня заканчэньне месяца Рамадан — сьвята разгавеньня.
Яны правялі 29-дзённы пост, калі піць і есьці ім дазваляецца толькі пасьля заходу і да ўсходу сонца.
Свабода паназірала, як праходзіў пост, начныя малітвы й трапэзы дома ў беларускіх мусульман у адным зь мястэчак на Меншчыне.