Беларускія мусульмане сьвяткуюць сёньня заканчэньне месяца Рамадан – сьвята разгавеньня. Яны правялі 29-дзённы пост, калі піць і есьці ім дазваляецца толькі пасьля заходу і да ўсходу сонца. Свабода паназірала, як праходзіў пост, начныя малітвы й трапэзы дома ў беларускіх мусульман у адным зь мястэчак на Меншчыне.
29 дзён Рамадану. Беларускія мусульмане сьвяткуюць заканчэньне посту
абноўлена

1
Пост падчас Рамадану – абавязковы ў мусульман. У залежнасьці ад месячнага календара ён цягнецца 29 ці 30 дзён. Піць і есьці ўдзень нельга. Але як толькі заходзіць сонца, пачынаецца іфтар – вячэрні прыём ежы.

2
«У Рамадан пасьціць прасьцей, – кажа Сулейман, адзін зь беларускіх мусульман. – Алах нам аблягчае, і пост ідзе лёгка. У Рамадан шайтаны прыкаваныя ў кайданы: Алах не дае ім моцна спакушаць людзей»

3
Пост не адбіваецца на штодзённым жыцьці мусульман. Як і звычайна, Сулейман удзень працуе па гаспадарцы, корміць птушак, езьдзіць на працу ў горад.

4

5
Іфтар (вячэрні прыём ежы) пачынаецца з заходам сонца.

6
Пасьля разгавеньня – першага сьціплага прыёму ежы па выхадзе з посту – мусульмане правяць вячэрнюю малітву, так званы магрыб.

7
«Памаліліся – і можна прыступаць да яды, – кажа Сулейман. – Я люблю смачна паесьці. Дый хто ня любіць? Тым больш пасьля таго, як ты цэлы дзень пасьціў! Прарок Махамад сказаў: “У тых, хто пасьціць, – дзьве радасьці: адна пры разгавеньні, другая – калі сустрэне свайго Госпада”».

8
“Ноч наканаваньня” – гэта адна зь дзесяці апошніх начэй перад Рамаданам. У Каране яна называецца ноччу, «лепшай за тысячу іншых месяцаў». У гэтую ноч вызначаецца тэрмін жыцьця чалавека і ягоная доля на наступны год. Калі яе правільна правесьці, у малітве зь верай і надзеяй на ўзнагароду Алаха, Той даруе чалавеку ўсе былыя грахі.

9
Пасьля яды пачынаецца абавязковая начная малітва – іша. Потым – вольны час, калі мусульмане чытаюць Каран, размаўляюць, зьвяртаюцца да Алаха з мольбамі.

10
Каля трэцяй гадзіны ночы пачынаецца фаджр – ранішняя малітва. Незадоўга да яе бывае сухур – ранішні сьняданак. Гэта апошні прыём ежы да наступнага заходу сонца.

11
Дакладны дзень сьвята разгавеньня невядомы да апошняга. Ён залежыць ад таго, дзе калі ўбачаць малады месяц. Толькі ўвечары 16 ліпеня з Саудаўскай Арабіі прыйшла вестка – сьвята разгавеньня (Ід аль-Фітр па-арабску ці Ўраза-байрам па-цюрску) будзе 17 ліпеня.

12
У пятніцу пасьля ранішняй малітвы мусульмане зьбіраюцца на сьвяточную малітву. Перад ёй робяць поўнае абмываньне, надзяюць лепшую адзежу, усхваляюць Алаха перад малітвай.

13
Сьвяточную малітву праводзяць на вуліцы. Сярод абрадаў гэтага дня – ісьці і вяртацца на малітву рознымі шляхамі. Жанчыны стаяць ззаду, каб не адцягваць увагі мужчын.

14

15
У шарыяце гэта дзень ежы і пітва. Многія наведваюць сваіх сваякоў і сяброў. Шмат хто прыехаў зь іншых гарадоў Беларусі. Таму пасьля сьвяточнай малітвы мусульмане рушаць да сьвяточнага стала. Як і на малітве, мужчыны і жанчыны разьмяшчаюцца асобна. Гэтым разам – з розных бакоў дома.

16
Чым заняцца, пакуль гатуецца плоў? Можна ўзгадаць правілы гульні ў «квадрат». Ахвотных шмат, таму гуляюць «на вылет».

17
Галоўная страва дня – плоў. Гэтым разам паводле таджыцкага рэцэпту.

18