19 чэрвеня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Віктар Казачок пастанавіў аштрафаваць пастара пратэстанцкай царквы «Праабражэньне» Сяргея Нікалаенку на 20 базавых велічыняў (3,6 мільёна рублёў) за правядзеньне набажэнства ў арандаваным памяшканьні па вуліцы Савецкай, 126.
Усьлед за міліцыяй, якая складала адміністрацыйны пратакол, суд прызнаў набажэнства афіцыйна зарэгістраванай рэлігійнай суполкі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, бо яно не было ўзгодненае з адміністрацыяй Цэнтральнага раёну.