Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская фэдэрацыя футболу: Блатэру засталося на волі «пару месяцаў»


Кіраўніку ФІФА Ёзафу Блатэру, які неўзабаве сыходзіць з пасады, засталося правесьці на свабодзе «пару месяцаў», пасьля чаго яго чакае арышт, перакананы кіраўнік футбольнай фэдэрацыі Ангельшчыны Грэг Дайк, адзін з самых актыўных праціўнікаў Блатэра з пачатку грандыёзнага карупцыйнага скандалу.

Футбольны чыноўнік заявіў пра гэта незадоўга да апублікаваньня вынікаў расьсьледаваньня ВВС, якое паказала, як адзін з чыноўнікаў ФІФА — Джэк Уорнэр — марнаваў на асабістыя мэты пераведзеныя Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы 10 мільёнаў даляраў.

Гэты хабар, як мяркуецца, дапамог ПАР атрымаць права правесьці Чэмпіянат сьвету ў 2010 годзе. У паўднёваафрыканскай фэдэрацыі футбола гэтыя абвінавачваньні адмаўляюць.

Раней Брытанія абвясьціла, што гатовая правесьці ЧС-2022 замест Катара. ФБР вывучае і тое, як Расея атрымала права правесьці ЧС-2018, аднак, на думку функцыянэраў, адмяняць і пераносіць яго ўжо занадта позна.

Блатэр раней неаднаразова заяўляў, што ня ведаў аб карупцыі ў арганізацыі, якую ўзначальвае 17 гадоў. Сярод абвешчаных у вышук фігурантаў справы, якое вядзе ФБР, Блатэр ня згадваецца.

У інтэрвію брытанскай Independent Грэг Дайк сьцьвярджальна адказаў на пытаньне пра тое, ці арыштуюць, на яго думку, Блатэра.

27 траўня ў Цюрыху былі затрыманыя сем высокапастаўленых чыноўнікаў ФІФА па падазрэньні ў карупцыі. Мяркуецца іх экстрадыцыя ў ЗША, дзе ім могуць быць выстаўлены абвінавачаньні.

Чак Блэйзэр — былы генэральны сакратар Канфэдэрацыі футболу Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыкі і краін Карыбскага басэйна (КОНКАКАФ) і былы сябра выканаўчага камітэта Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) — ключавы сьведка па справе.

Ён пагадзіўся супрацоўнічаць са сьледзтвам у ЗША пасьля таго, як стаў фігурантам справы аб нясплаце падаткаў на незадэкляраваныя прыбыткі на суму ў некалькі мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG