Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў хоча арыштаваць маёмасьць Расеі за акупацыю Крыму


Паводле Міністэрства юстыцыі Ўкраіны, у Крыме Расея нацыяналізавала больш за 400 украінскіх прадпрыемстваў, а таксама 18 газавых радовішчаў.

Украіна можа запатрабаваць арышту замежнай маёмасьці Расеі ў якасьці кампэнсацыі за анэксію Крыму.

Як распавяла ў эфіры ўкраінскага тэлеканала намесьнік міністра юстыцыі краіны Натальля Севасьцьянава, для гэтага неабходнае рашэньне Эўрапейскага суду па правах чалавека. Кіеў ужо накіраваў скаргу ў ЭСПЧ. Украінскі бок мяркуе, што дзеяньні Расеі, у прыватнасьці — Крыме, прывялі да шматлікіх парушэньняў Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека. У прыватнасьці, палажэньняў, якія датычацца правоў на жыцьцё, на свабоду і бясьпеку, забараняюць катаваньні і дыскрымінацыю, заяўляюць пра недапушчальнасьць прымусовай нацыяналізацыі. Паводле Міністэрства юстыцыі Ўкраіны, у Крыме нацыяналізавана больш за 400 украінскіх прадпрыемстваў, а таксама 18 газавых радовішчаў.

У Маскве адпрэчваюць прэтэнзіі Кіева і заяўляюць, што далучэньне Крыму да Расеі адпавядае нормам міжнароднага права.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG