Пра гэта паведамляе прэс-цэнтар Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе:
«На Данецкім напрамку зь мінамётаў і артылерыі калібрам больш за 100 мілімэтраў захопнікі вялі агонь па Пясках, шахце „Бутоўская“, Мар’інцы, Вопытнаму і Вадзяному», — гаворыцца ў паведамленьні.
«На Арцёмаўскім напрамку адбылося баявое сутыкненьне з дывэрсійна-выведвальнай групай суперніка», — сьцьвярджаюць украінскія вайскоўцы.
Неспакойна ў вечаровыя гадзіны было таксама на Марыюпальскім напрамку ў раёне Шырокіна. Пасьля абстрэлаў са стралковай зброі адносная цішыня захоўвалася толькі на Луганскім напрамку.
Сайты сэпаратыстаў паведамляюць пра актывізацыю абстрэлаў у ваколіцах Данецка, абвінавачваючы ў іх Узброеныя сілы Ўкраіны. У той жа час прадстаўнік Агульнага цэнтру кантролю і каардынацыі рэжыму спыненьня агню, пацьвердзіўшы абстрэл абласнога цэнтру, ня змог паказаць, «зь якога віду зброі і зь якога напрамку» гэта адбываецца.