Паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе адбудзецца 2 чэрвеня ў Менску, пацьвердзіў экс-прэзыдэнт Украіны, прадстаўнік Украіны на перамовах Леанід Кучма.
«2 чэрвеня адбудзецца паседжаньне. З 10:00 усе падгрупы таксама пачнуць паседжаньні, а ў 16:00 мы заслухаем каардынатараў гэтых падгрупаў», — сказаў ён агенцтву Інтэрфакс-Украіна ў чацьвер у Кіеве.
Леанід Кучма падкрэсьліў, што адно з найважнейшых пытаньняў сустрэчы — пытаньне дэмілітарызацыі Шырокіна і пытаньне адводу ад лініі судакрананьня ўзбраеньня калібрам меншым за 100 мм — мінамётаў і танкаў.