У Міжнародны дзень абароны дзяцей Радыё Свабода задало такое пытаньне дзецям у Менску, Сараеве, Бішкеку, Маскве і ўкраінскім Шчасьці.
Маленькія ўкраінцы з горада Шчасьце, які перажыў акупацыю сэпаратыстамі, пажадалі міра і шчасьця сваёй краіне.
«Я хачу, каб скончылася вайна ва Ўкраіне», — кажа дзяўчынка ў вышыванцы.
Феджу з Сараева прыносяць шчасьце «сям’я і сябры, якія дапамагаюць ў клопатах».
Мянчук шчасьлівы, «калі перамагае ягоная футбольная каманда і калі яму ўсьміхаецца дзяўчына»
«Я шчасьлівы, калі мая мама прыходзіць дахаты», — кажа маленькі жыхар Бішкека.
Міжнародны дзень абароны дзяцей быў заснаваны ў 1949 годзе, і штогод адзначаецца 1 чэрвеня.