Лябедзька, Караткевіч, Калякін. Чым яны лепшыя за Лукашэнку?
Навошта апазыцыйныя кандыдаты сёлета ідуць на прэзыдэнцкія выбары? Чым яны лепшыя за Лукашэнку і адно за аднаго? Ці маюць яны рэцэпт вырашэньня эканамічных праблемаў? Чый, на іх погляд, Крым? На гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце адказваюць палітыкі, вылучаныя сваімі арганізацыямі кандыдатамі ў прэзыдэнты — Сяргей Калякін, Тацьцяна Караткевіч і Анатоль Лябедзька.