Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Twitter пра паразу Расеі на хакейным чэмпіянаце: «Гімн Канады выдатна праганяе рускіх»


Зборная Расеі прагуляла Канадзе ў фінале чэмпіянату сьвету па хакеі зь лікам 1:6. Пасьля перамогі расейцаў над камандай ЗША гэта параза акаціла халодным душам расейскіх заўзятараў. Але тыя, хто падтрымліваў Канаду, не ўпусьцілі магчымасьці паіранізаваць над паразай расейцаў.

Твітэр парталу @tutby правеў апытанку сярод беларусаў: “а за каго заўзееце вы?”. Перамаглі, вядома, расейцы, але і за канадыйцаў аддалі свае галасы амаль 600 чалавек, а 970 - за Расею.

Гульню расейскага брамніка Баброўскага адзначылі і ў гэты раз. Але ў адмоўны бок.

А ў асноўным карыстальнікі сацыяльных сетак высьмейвалі буйную паразу расейцаў, адзначаючы пры гэтым, што яны не прагулялі б, калі б выйшлі гуляць з Пуціным і георгіеўскімі стужкамі.

Але і гэта яшчэ ня ўсё. Пасьля паразы расейскія хакеісты сышлі зь лёду, не дачакаўшыся выкананьня гімну зборнай Канады, за што былі асьвістаныя гледачамі ў праскай арэне. А ў самой Расеі іх не сустрэў ніводзін заўзятар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG