Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: затрыманыя расейскія вайскоўцы сустрэнуцца з прэсай


Затрыманыя ў Данбасе вайскоўцы сустрэнуцца з прэсай у аўторак, 19 траўня, паведаміў прэсавы прадстаўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Лысенка.

«Заўтра будзе арганізавана сустрэча гэтых двух байцоў са СМІ. Яны адкажуць на ўсе пытаньні. Пакуль месца іх знаходжаньня не паведамляецца», — заявіў Лысенка. Лысенка дадаў, што адзін з затрыманых афіцэр, а другі — сяржант.

8 траўня ўкраінскія ўлады паведамілі пра затрыманьне ў Луганскай вобласьці на кантраляванай імі тэрыторыі двух расейскіх вайскоўцаў-спэцназаўцаў. Прадстаўнікі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» заявілі, што палонныя служаць у міліцыі ЛНР.

Адказваючы на пытаньне пра гэтае затрыманьне, прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў паўтарыў афіцыйную расейскую пазыцыю, кажучы, што "ніякіх расейскіх вайскоўцаў у Данбасе няма".​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG