Студэнт з Гомеля нясе сьцяг Украіны: "Я нясу сьцяг Украіны, бо падтрымліваю яе ў вайне, якая цяпер ідзе" #26krasavika http://t.co/Ts4fpAQJoX
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015
Расейскія эколягі падтрымалі Чарнобыльскі шлях
Шэсьце рушыла. У ім бярэ ўдзел каля 500 чалавек. Відэа: https://t.co/kslZoaXqMr #26krasavika http://t.co/BaMOlXIF74
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015
Калёна рушыла. На чале — расьцяжка «Чарнобыльскі шлях», ікона Маці Божай Чарнобыльскай і чарнобыльскі звон.
Галоўны лёзунг "Не расейскай ядзернай пагрозе" #26krasavika http://t.co/PUCloKUohh
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015
Людзі прынесьлі плякаты "Эўропа абажае дыктатараў" #26krasavika http://t.co/X5qNGTmrDr
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015
RT @kurepinn: Пачынаецца фармаванне калоны. #26krasavika http://t.co/rvKVhkiTSy
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015
Зьявіўся сьцяг Украіны.
Зьбіраюць сродкі для сям’і палітвязьня Яўгена Васьковіча.
Некалькі ўдзельнікаў акцыі ў майках з выявай сьцяга Эўразьвязу прынесьлі на месца збору павялічаныя фатаздымкі Аляксандра Лукашэнкі з Даляй Грыбаўскайце, Ангелай Мэркель і папам Рымскім. Здымкі суправаджаюцца подпісам «Эўропа абажае нягоднікаў?» па-расейску і па-ангельску.
А вось і ўкраінская тэматыка #26krasavika http://t.co/bCoRGtoKnz
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015
Два актывісты «Эўрапейскай Беларусі», у тым ліку Максім Вінярскі, зьявіліся на месцы збору ў майках з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь!» з аднаго боку і «Байкот выбарчаму фарсу» — з другога. Яны ж разгарнулі расьцяжку «Патрабуем вызваліць палітзьняволеных».
Каля «Кастрычніка» каля 150 чалавек. Шмат сьцягоў Эўразьвязу, ёсьць сьцягі «Маладой Беларусі».
Арганізатары разгарнулі расьцяжку «Не — расейскай ядзернай пагрозе».
Майка з надпісам "Лукашэнка сыходзь" https://t.co/kslZoaXqMr #26krasavika http://t.co/LjuNeuPD2T
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015
Арганізатары шэсьця прынесьлі на месца збору ікону Маці Божай Чарнобыльскай #26krasavika http://t.co/UeO8cywgWf
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015
RT @Racyja: Выдатнейшы плакат пра дармаедаў) Хто іх вядзе 20 год?) #26krasavika http://t.co/5wL0q4hUvh
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2015