Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія эколягі падтрымалі Чарнобыльскі шлях


Яўгенія Чырыкава, кіраўніца руху "Экаабарона"
Яўгенія Чырыкава, кіраўніца руху "Экаабарона"

Расейская экалягічная арганізацыя «Экаабарона» ў заяве, прымеркаванай да 29-й гадавіне аварыі на ЧАЭС, падтрымала патрабаваньні ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху — 2015», якія выступаюць за мір, раззбраеньне і бязьядзернае разьвіцьцё.

Прадстаўнікі «Экаабароны» нагадваюць, што агульная плошча забруджаных Чарнобылем тэрыторыяў склала звыш 200 тысяч кв. км, а агульная колькасьць ліквідатараў гэтай аварыі перавысіла 600 тыс. чалавек. Агульная плошча радыеактыўна забруджанай чарнобыльскімі радыенуклідамі тэрыторыі ў Расеі складае 55 тыс. кв. км, а ў Беларусі трагедыя так ці інакш закранула кожную сям’ю.

«Тым ня менш улады краіны пачалі вяртаньне забруджаных тэрыторыяў у гаспадарчае выкарыстаньне, што вядзе да радыяцыйнага забруджваньня сельскагаспадарчай прадукцыі, і вырашылі разам з „Росатомам“ пабудаваць першую ў Беларусі АЭС», — гаворыцца ў заяве.

«Экаабарона» адзначае, што расейскі ўрад ажыцьцяўляе «агрэсіўную ядзерную экспансію», якая заключаецца ў распаўсюдзе небясьпечных атамных рэактараў па ўсім сьвеце. Эколягі выказваюць занепакоенасьць пагрозамі прымяненьня ядзернай зброі з боку Расеі.

Расейскія эколягі лічаць, што ва ўмовах эканамічнага крызісу неабходна накіроўваць дзяржаўныя сродкі не на ўзбраеньне ці будоўлю новых АЭС у іншых краінах, а на адукацыю, ахову здароўя і рашэньне экалягічных праблемаў, бо ад гэтага залежыць якасьць жыцьця будучых пакаленьняў, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG