Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чарнобыльскі шлях» прайшоў пад споклічамі «Спыніць палітычны Чарнобыль» і «Не АЭС у Беларусі»

Удзел у акцыі ўзялі да тысячы чалавек.

14:09 26.4.2015

14:08 26.4.2015

Актывісты «Маладога Фронту» разгарнулі вялікую расьцяжку «Свабоду Кірылу Сілівончыку». Таксама зьяўляюцца і расьцяжкі, зьвязаныя з тэматыкай мерапрыемства — «Астравец — другі Чарнобыль» і «Спыніць палітычны Чарнобыль — вызваліць Міколу Статкевіча».

Арганізатары шэсьця прынесьлі на месца збору ікону Маці Божай Чарнобыльскай.

13:52 26.4.2015

13:51 26.4.2015

Каля кінатэатру «Кастрычнік» сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Актыввісты «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка, Уладзь Яроменак і Эдуард Лобаў разгарнулі сьцяг сваёй арганізацыі. Прысутнічае сустаршыня БХД Павал Севярынец і праваабаронца Валер Шчукін. Збор людзей перад шэсьцем адбываецца ў прысутнасьці вялікай rолькасьці міліцыянтаў і АМАПаўцаў.

13:40 26.4.2015

Паведамляйце, як адбываецца шэсьце, дасылайце вашыя камэнтары і здымкі, пазначайце хаштэг #26krasavika

13:40 26.4.2015
У Менску пройдзе штогадовая вулічная акцыя «Чарнобыльскі шлях». Збор удзельнікаў каля кінатэатру «Кастрычнік» ад 14.00 да 14.30,шэсьце да 16.00 па вуліцы Сурганава да царквы ў гонар іконы Божай Маці «Спатоленьне пагіблых» побач з паркам Дружбы Народаў. Мітынг сёлета ініцыятары акцыі вырашылі не праводзіць.
XS
SM
MD
LG