Зборная Калюмбіі стала пераможцам XI чэмпіянату сьвету па футзале, які праходзіў у пяці беларускіх гарадах з 17 па 25 красавіка.
У вырашальным матчы калюмбійцы, якія выйгравалі сусьветнае першынство ў 2000 і 2011 гадах, адолелі каманду Парагвая — 4:0.
Бронзавыя мэдалі ў аргентынцаў, якія ў паядынку за трэцяе месца разграмілі Бэльгію — 7:1.
Беларуская зборная выбыла ў чвэрцьфінале, саступіўшы Парагваю — 0:4. Усяго ў турніры ўдзельнічалі 16 камандаў.